Роля мясцовай культуры і традыцый для ўстойлівага развіцця
2009-11-24 17:08
Гаворачы пра ўстойлівае развіццё, вельмі часта можна пачуць наступныя словаспалучэнні: экалагічныя аспекты ўстойлівага развіцця, эканамічныя фактары ўстойлівага развіцця, устойлівае развіццё і дэмаграфія і г.д. Безумоўна, сувязь паміж названымі аспектамі і ўстойлівым развіццём існуе, але неяк абсалютна не ўзгадваецца славуты “чалавечы фактар”, не столькі ў кантэксце адукацыі, але ў кантэксце культурнага асяроддзя, у якім ён жыве і выхоўваецца. Бо выхаванне і ёсць найлепшай адукацыяй.
У сваю чаргу выхаванне, асабліва ў першыя гады існавання чалавека, непасрэдна звязана з мясцовай культурай, традыцыямі і нормамі паводзінаў. Трэба адзначыць, што ў пераважнай большасці выпадкаў мясцовая культура і традыцыі прапануюць падыходы, адпаведныя канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Перад усім гэта датычыць сфераў асабістага развіцця чалавека, а таксама яго стасункаў з прыродным асяроддзем. Калі ж мы дадамо сюды рацыянальнае выкарыстанне назапашанага стагоддзямі патэнцыялу, то праявіцца і эканамічны эфект.
Публикация с сайта: http://adukatar.net
| Attachment | Size |
|---|---|
| Pryklad_Bavaryi_3.pdf | 22.54 KB |
Тематика
Подобные материалы
- Трэнерская скрынка
- Агляд сайтаў, прысвечаных нефармальнай адукацыi
- Анатацыі на перыядычныя выданні i кнiгi па тэме нефармальнай адукацыі
- Тыдзень адукацыі на працягу ўсяго жыцця – пашырэнне межаў Еўропы
- Игры, в которые играют?
- Знакомьтесь: шведский учебный кружок
- Гендерные знания и гражданское образование


