Тыдзень адукацыі на працягу ўсяго жыцця – пашырэнне межаў Еўропы
2009-11-26 13:10
Кожную восень, на пачатку лістапада, румыны рыхтуюцца да святкавання тыдня адукацыі на працягу ўсяго жыцця (Lifelong Learning Week — Festivalul Sanselor Tale). Гэта той самы выпадак, калі суб'екты адукацыі дарослых і прафесійнай адукацыі маюць магчымасць даведацца аб непасрэдных патрэбах сваіх кліентаў і пазіцыянаваць сябе на рынку, у межах якога яны прапануюць свае паслугі.
У тых, хто шукае месца працы ці жадае зрабіць кар'еру, ёсць магчымасць павысіць узровень ведаў і атрымаць новую інфармацыю па прапановах у сферы нефармальнай адукацыі.
У 2003 годзе Тыдзень адукацыі на працягу ўсяго жыцця праходзіў пад вельмі выразным лозунгам: адукацыя дарослых — гэта не толькі нацыянальная палітыка па паляпшэннi эканамічнага становішча, але і магчымасць зрабіць асабістую і прафесійную кар'еру.
Правядзенне тыдня адукацыі на працягу ўсяго жыцця стварае магчымасць для пабудовы супрацоўніцтва мясцовых і нацыянальных дзяржаўных і недзяржаўных адукацыйных арганізацый. Міністэрства адукацыі, даследаванняў і моладзі, Міністэрства культуры і веравызнання, Нацыянальны савет прафесійнай адукацыі дарослых адкрыта супрацоўнічаюць з прыватнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі, якія прапануюць паслугі па адукацыі дарослых, і сумесна распрацоўваюць розныя праграмы і прапановы ў сферы прафесійнай адукацыі.
Публикация с сайта: http://adukatar.net
| Attachment | Size |
|---|---|
| article_9.pdf | 181.96 KB |


