НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

АКТ-сборщик rss лент с белорусских сайтов

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» абвяшчае прыватную падпіску на 25-томнае выданне збору твораў Уладзіміра Караткевіча, якое выйдзе ў 2012–2020 гадах.
Чарговае пасяджэнне гурткоўцаў будзе прысвечана беларускім танцам. Пачатак традыцыйна а 19-й. Шчыра запрашаем!
7-га снежня ў Магілёве на пасяджэнні гуртка беларускай мовы, арганізаванага гарадской суполкай ТБМ, адбыўся першы сход новага літаратурнага клуба. Да яго стварэння падштурхнула найперш татальная русіфікацыя беларускага грамадства і культуры, а таксама неабходнасць існавання менавіта беларускамоўнай пляцоўкі як для прызнаных літаратараў, так і для пачаткоўцаў або аматараў.
26 снежня 2011 г. заканчваецца падпіска на "Наша слова" - рэспубліканскую газету ГА "Таварыства беларускай мовы імя Франіцшка Скарыны". Калі Вас цікавіць беларушчына, калі Вы хочаце быць поруч з роднай мовай - падпішыцеся!
З 9 снежня на працягу тыдня ў магілёўскіх тралейбусах гучалі песні на словы выдатнейшага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Акцыя, ініцыятарам якой стала Магілёўскае ТБМ, была прымеркавана да 120-годдзя з дня народзінаў класіка беларускай літаратуры.
У панядзелак, 26 снежня 2011 г., у будынку магілёўскай ратушы (музей гісторыі Магілёва) адбудзецца прэзентацыя выкупленай магілёўцамі з інтэрнэт-аўкцыёну кнігі "Часоўнік", выдадзенай у канцы 18 стагоддзя ў магілёўскай друкарні. Пачатак вечарыны а 16-й. Уваход вольны. Шчыра запрашаем!
Магілёўскае ТБМ шчыра віншуе Юрася Каласоўскага - актывіста ТБМ, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, нястомнага вандроўніка і проста цудоўнага чалавека - з 30-годдзем!!!
Музей гісторыі Магілёва «Ратуша» набыў новы каштоўны экспанат — хутка гараджане ўбачаць кнігу, выдадзеную ў Магілёве праз год пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Называецца гэты фаліянт «Часоўнік». Звесткі аб продажы кнігі знаходзіліся ў інтэрнэце, але дзякуючы неабыякавым людзям «Часоўнік» вярнуўся на радзіму.
Госцем чарговага пасяджэння гуртка беларускай мовы стане вядомы грамадскі дзеяч і палітык, філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі, які правядзе заняткі на тэму: "Пераклад і беларуская мова". Заняткі распачнуцца ў сераду а 18.30. Запрашаем!
Навагоднія цацкі 1930-60-х гадоў можна пабачыць на выставе «Стары Новы год», якая будзе праходзіць у Музеі гісторыі Магілёва з 10 снежня. Шчыра запрашаем!
3 верасня 2011 года сябар і актывіст Магілёўскага ТБМ Таццяна Красоўская пабралася шлюбам! Шчыра віншуем Таццяну з вяселлем і зычым ёй доўгага і шчаслівага сямейнага жыцця!
6 верасня ў абласной бібліятэцы ім. Леніна адбудзецца літаратурная прэзентацыя творчасці лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша. Пачатак вечарыны а 17-й. Сярод гасцей - беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Ён прэзентуе складанку вершаў Чэслава Мілаша, перакладзеных на нацыянальную мову нашай краіны. Шчара запрашаем!
Сакратарыят ТБМ звярнуўся да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова з напамінам аб тым, што ў новым законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», прынятым у ліпені 2011 года, у артыкуле 18 замацавана права грамадзян атрымаць адказ на мове звароту.
2 верасня ў будынку гарадской ратушы Валерый Казакоў, наш зямляк і вядомы расійскі пісьменнік, перадасць у дарунак жыхарам Магілёва рэдкія экспанаты і факсімільныя выданні.
У апошні каляндарны дзень лета заняткі гуртка беларускай мовы будуць прысвечаны беларускаму фальклору. Прысутных чакае завочнае знаёмства з дзейнасцю Янкі Крука - вядомага даследчыка беларускіх традыцый і абрадаў. Шчыра запрашаем!

Rating All.BY

Rambler's Top100